пятница, сентября 07, 2007

Успомніў

Успомніў, што досыць доўгі час не пісаў па-беларуску. Крыху засмучаўся. А пасьля раптам прыгадаў першага свайго беларускамоўнага знаёмага-аднагодка. Знаёмства наша адбылося прыкладна так (прашу не забываць, што на момант свайго паступлення ў БДУ, я быў звычайным хлопцам з Кунцаўшчыны, раечык шчыра кажучы не самага культурны):

Пачатак года, занятак фізвыхавання. Стаім у дзьве калёны. Як звычайна дзякуючы росту, я - у пачатку. Фізрук жа тым часам коўзаецца недзе ў тым канцы, дзякуючы чаму можна спакойна сутуліцца ды азірацца па старанах. І вось бачу каля сябе, у галаве суседняў калёны нейкага валасатага хлопца. Ну, думаю, трэба пачынаць абжывацца ва ўніверы ды й з народам знаёміцца, таму кажу яму:

- Прівет.

- Вітаю, - адказвае ўсьміхаючыся хлопец.

- Меня Ігорь зовут.

- Ўладзіслаў, - назваўся ён, ставячы націск менавіта на склад "дзІ".

- А ты чо, с Польші што лі?

- Не.

- С западной Беларусі?

- Не.

- А откуда?

- З Менску?

- А чо по беларусскі говорішь?

- Ну.. падабаецца.- ы...

На тым размова спынілася, бо вярнуўся фізрук і пачаў нас ганяць па пляцоўцы туды-сюды, хуткі спрынт ды й павольны адпачынак. Паколькі бегалі калёнамі, мы з маім новым знаёмым амаль увесь час ішлі плячо к плячу, але ж на кожнай спрынтавай частцы я, павінючыся нейкім патаемным інстынктам, імкнуўся абавязкова хоць крызу , але ж апярэдзіць Уладзіслава...

Потым нейк сашліся.

Шмат вады з таго часу.. да..

Комментариев нет: