вторник, июля 31, 2007

Справаздача

Нарэшце здолеў зрабіць штосьці накшталт справаздачы маёй тыднёвай вандроўцы па братэрскай Польшчы. Уяўляе сабой досыць падрабязны распавяд пра мае, калі так можна вызначыць прыгоды.
Нагода – каб памятаў.
Мова – незаўжды цікавая і лёккая для чытання. Ды й апячатак шмат, якія не выпраўляў з-за ідэі, - выбачайце.
Калі шчыра цікавіцеся - сардэчна запрашаю.
Але ўвага – букаф сапраўды да халеры. ***Дзень першы – серада 18-га ліпеня
Абыйдземся без дакладных імёнаў, проста возьмем як факт тое, што дзяўчына, з якой а восьмай гадзінай раніцы мы накіраваліся да трасы каб ехаць на Басы спынам, апынулася сапраўды выдатнай спадарожніцай ды й добрым, прыемным чалавекам. Дакладна ведала шлях і мела вялікі попыт спыну, сама галасавала ды дамаўлялася з кіроўцамі – прыгажосць! Мне засталося толькі рабіць сур’ёзны выгляд ды выконваць ролю такога бодзігарда, калі што.. А паколькі нічога такого слава Богу не здарылася то й дабраліся мы ад Вільні да Беластоку хоць і не вельмі хутка, але даволі спакойна ды прыемна. 9 гадзін шляху, тры машыны – дзве з якіх фуры (да таго ж апошні з іх пан полек сам падыйшоў да нас каля запрўцы ды спытаў, куды кіруемся) - ды й досыць маўклівыя кіроўцы – добра ехалі.Што цікава, Польшча мне спадабалася літаральна адразу з першых кіляметраў, якія мы праехалі з ляшскім дальнабойшчыкам. Па-першае: размовы кіроўцаў па рацыі – здаецца звычайная размова, але такое уражанне, што недзе йдзе сапраўдная бойка не на жыцце, а на сьмерць – увесь час чуваць разам з польскім матам такія шчырыя пажадання трымацца там адзін аднаму, увесь час нешта раяць штосьці камусьці, размаўдяюць, вырашаюць – вельмі дынамічна ды цікава атрымліваецца. Па-другое: польскія мястэчкі. Досыць небагатыя, але акуратныя ды здаецца, што амаль ўсе грошу йдуць на мястэчкавы касцёл – так яны моцна выглядаюць. Па-трэцяе: польскія дарогі – досыць добрыя, але крывыя – S-падобныя павароты трапляюцца амаль кожны кіляметр. Не вельмі зручн, але ехаць па такіх па першаму раз сапраўды пракольна. Па-чацьвёртае – шмат буслоў (падалося, што больш, чым я ў Беларусі бачыў за ўсё сваё жыцце) і шмат штучных местыў, каб яны будавалі свае насесты нават у мястэчкавых цынтрах – сапраўды любяць полякі гэтую прыгожую птушку. Па-пятая: мова. Мова пранікнутая такім адначасовы прыгожым, але да месцу пафасам. Да прыкладу словы: Страж гранічны (замест пагранічніка), тшымайся колега (замест развітання), Чэсць! (замест прывітання) і г.д. Словам Польшча мяне захапіла з самых першых гадзін свайго там знаходжання.
Калі трапілі ў Беласток, са спадарожніцай мы развіталіся – у яе свае справы былі, у мяне –свае. Напрыклад, трэбы было нарэшце ўспомніць, ўто з сябе ўяўляе добрае польскае піва. Таму набыў сабе квіток на бус, каб праз дзьве гадзіны накіравацца на Грудек – месца правядзення фестывалю музыкі маладой Беларусі – Басовішчы 2007 – і, набыўшы мапу, накіраваўся хоць крышачку паглядзець горад. Горад не вельмі уразіў. Мне неяк так нагадаў Навагрудак, але вось толькі сэкс-шопаў шмат ды мо больш разнастайны сам па сябе і акуратны.Пабываць я паспеў у дзвюх цікавых мясцінах: цэнтральным парку ды Палацу Броніцкіх. Парк не спадабаўся ўволуге, бо уявіў сабою неякі нячэсаны зараснік з кустоў, дрэваў ды нязграбных дарожак. Палац жа знешне сапраўды выглядаў вельмі прывабна, але часу каб паглядзецб на яго падраюязней ды й ізнутры нажаль не было. Потым я паглазеў на колькі касцелаў і адну царкву, досыць уразіўся і пайшоў шукаць якую кнайпу, каб пачаставаць піва. Знайшоў невялічкую рэстарацыю на адкрытым паветры ля прыгожага бульвару Ліпава. Там жа й засеў і апракінуў Жівеца. Дбыло добра.
Урэшце накіраваўся да вакзалу. Прыйшоў ды абламаўся. Нейк на самой справе чамусьці не могу сабе нават уявіць, што ў Вільні ды Беластоку, якія знаходзяцца амаль на адной даўжыні, будзе адрознівацца час. Але ж вось сапраўды Беласток на гадзіну адстае. Прыйшлоcя чакаць. Падчас чакання пабачыў групу маладых полякаў, хлопцаў і дзяўчат, з наметамі, якія так сама прйшлі чакаць тайго ж самага буса на Грудек. Пэўна, так сама на Басы едуць – падумаў я. А пакольку яны абарыгены, значыць дакладна ведаюць куды ехаць, стаў ды іх яшчэ уважліва прыглядацца ды й мову слухаць.Нарэшце бус прыйшлоў, пагрузіліся й паехалі. Што цікава, перад тым як ехаць у Польшчу анбыў сабе досыць пантовыя кеды. Кеды, маецца на увазе, ідэйныя, ціпа маладзевы абутак, піс, лав і гэтак далей. Але ж вось халера, не паспеў іх да ад’езду досыць разнасіць, таму ўжо калі ехаў у бусе адчуў, што нешта там не тое за нагамі пасля дзённага шпацыру. Адчцў ды напружыўся, але глядзець не стаў, бо не варта на людзях.
Праз колькі часу апынуліся ў Грудеке. Бус спыніўся на нейкім прыпыначку і мае знаёмыя полякі хуценька сабраліся ды выйшлі. За імі выскачыў і я. Але ўжо на вуліцы заўважыў, што яны накіраваліся ў нейкі двор, дзе схаваліся ў хаце, а бус пайшоў далей, бо гэта не тут быў канечны прыпынак. Такім чынам, я апынуўся ноччу ў незнаемым мястэчку, без дасканалых арыентыраў і дый, куды йсці. А паколькі гэта блін Эўропа, то з заходам сонца людзі выміраюць. Вуліца зусім пустая – і спытаць няма ў каго.
Агледзіўся, пачэсаў патліцу, ды пакрочыў напрамкі па вуліцы ў напрамку цэнтра мястэчка. Крочыў досыць доўга, пакуль нарэшце сустрэў нейкую паненку. Запытаўся, дзе тут у іх Басовішчы праводзяць. Яна адказала, што бліжыйшым лесе, потым падзівілася з мяне, што ціпа рана прыехаў, пашкадвала, што адзін буду ночыць тым самым цёмным лесе. А потым было зазбіралася запрасіць мяне ў хату, каб у яе пераночыць, але засмуціался, бо не ведала, як адрэагуе яе муж. Паглядзеўшы на такія смуты, я падзякаваў за прапанову, але папрасіў толькі паказаць мне шлях, а далей я сам дабяруся. Яна яшчэ крышачку памялася, а потым згадзілася і правяла мяне да перакрыжаванкі дарогі. Мы развіталіся, і я пакрочыў храмы ў цёмны лес. Насамэч досыць цікавае адчуванне, калі табе ўжо ўсе ды ўсё пофігу, ідзеш з апошніх сілаў, а налітымі крывёю вачыма спрабуеш уледзіцца ў цемру... і не з апаскай, што хто такі раптам выскачыць, а нават з нейкім жаданнем гэтага.
Праз нейкі час блуканняў выйшах да месца. Там ужо было з дзесятак намётаў і прыкладна чалавек дваццаць – амаль усе ў зюзю п’яныя. Выбраў месца пад намёт, пачаў ставіць (першы раз за жыццё). Як і патрабуюць законы жанра, згубіў колышкі. Паставіў без іх. Знайшоў колышкі. Пачаў перастаўляць. Пайшоў дожджык. Пад яго вясёлы спеў, сконыў працу, пакідаў рэчы ў намёт ды й сам бервянем заваліўся следам. Так і саснуў, а без вячэрней люлечкі ды без начнога піва. І толькі крыкі нейкага накідаўшагася коламі поляка нарушалі цішыню прыкладна паўначы. Так скончыўся першы дзень *** Дзень другі – чацьвер 19-га ліпеня
Прачнуўся досыць рана. Агледзіў наметавы гарадок – досыць жывапісна. Паўдні маяўся, нічога не рабіў, толькі крыху палазіў па лясах у пошуках запраўкі ды леніва назіраў за тым як прыязджаюць людзі. Нават з нейкім полякам паўдзельнічаў у захапляльнай гульне, як наладзіць зламаны намёт для адной дзяўчыны, з якой мы потым жылі пасуседству. А так было досыць сумна.
Усё пачылося тады, калія я, седзячы ў намеце, раптам пачуў чыйсці голас са двара. Нейкі хлопец распавядаў пра тое, як ён дабіраўся праз Украіну, бо ў яго не было беларускага штампу на выезд. Во, думаю, файна, я чытаў пост на гэту тэму гэтага самага хлопца ў жж перад ад’ездам. Гы. А потым яму адказвае голас. І я раптам разумею, што ведаю гэты голас, бо ён належыць майму добраму знаёмцу Полю. Вылажу з намёту, вітаюся і потым мы йдзем з Полем піць піва. П’ем, размаўляем, праз нейкі час выдвігаемся ў Грудек, каб паглядзець на мясцовую знакамітую мясьціну – кнайпу “Killer bar”. Па дарозе разглядаем касцёл ды царкву, склеп, у якім набываем водкі з сокам ды піва. Кнайпа падалася досыць цікавым местам, рыгалаўка ў сваем хіба наймацнейшым сэнсе. Але ж рыгалаўка настолькі каларытная ды цікавая, што не пабываць там не варта. Мне вельмі спадабалася. Досыць цікавым да таго ж апынулася спрэчка Поля з адным лакальным булдосам-татарынам, наконт беларусаў ды полякаў.
Потым мы вярнуліся да фестывалю, які як раз тады й пачаўся. Пачалі радавацца жыццю
.Што цікава, падчас выпівання з Полем, падыходзіць да мяне нейкі хлопец. Так уважліва глядзіць на мяне, а потым пытае, ці я з Кунцаўшчыны. Я кажу, што з Кунцаўшчыны. Во! Землякамі апынуліся=)) Дарэчы, мы былі незнаёмыя і ён пазнаў мяне нейкім дужа мудрагелістым чынам.
Што яшчэ цікава, памідораў апынуўся яўрэем, але ж не гледзячы на гэта фест вёў файна і некалькі разоў я яго ледзь не крануў пальцам, калі ён міма праходзіў. Поль стрымаў.
І яшчэ, што можа быць цікавым, з Полем нажраліся, апошні раз калі я его бачыў ён узяў свой заплечнік і зыходзіў некуды ў напрамку лесу.
Да таго ж п’яным угары, я канчаткова ўцяміў, што полякі мне падабаюцца дужа болей за літувісаў і таму, калі я пабачу ўпершыню ў жыцці мора, то няхай гэта будзе менавіта польскае. Таму я вырашыў, што пасля Варшавы, у якую збіраўся ехаць пасьля фесту, замест таго, каб вяртацца ў Вільню і потым ехаць у Клайпеду, каб на мора глядзець, я паеду адразу ў Гданьск. Вось.
Ну а потым быў канцэрт. Досыць файны. Я нават за час дзікіх скокаў працверазеў і калі Памідораў абвесціў пра тое, што канцэрт насёння скончаны і няхай усе жывуць да ўсходу, я некалькі разгубіўся. Крыху пакоўзаўшыся па намётавым гарадку з півам неяк не здоліў прыбіцца (бо сціплы, ага) ні да ніякай групы людзей, таму потым плюную на гэтую справу і пайшоў спаць.
*** Дзень трэці – пятніца 20-га ліпеня
Першая палова дня прайшла падобным чынам як і ў дзень папярэдні. Баўтаўся па гарадку, апахмеляўся. Толькі сустрэў крыху болей знаёмых. Але ж зноўку атрымалася так, што нейк коўзаўся сам па сябе. За дзень пазнаёміўся с той дзяўчынай, якой намёт правілі. Сапраўды смешна атрымалася, што нейк не здагадаўся тады нават імя яе спытаць. Схадзілі на возера. Паслухалі частку канкурсовая ага часткі. Потым неяк так бавіліся пад канцэрт. Карацей, адпачывалі на фэсце. Пасля нейк згубіліся. Сустрэў знаёмую ўжо позна вечарам, яна сказала, што па гарадку паўгадзіны назад лётаў Поль і крычаў: “Гарык! Гарык!”. Пайшоў шукаць. Адшукаў у палаткі п’яным ды з пенай спрачаўшымся з нейкім мужыком. Падсеў, як я зразумеў, мужык спрабаваў даказаць Полю, што той на самой справе КГБ-іст. Ага. Паспрачаліся. Потым крыху пахадзілі з Полем і ён зноўку зыйшоў бавіць час у лес. А я пайшоў на канцэрт. Скакаў, балдзеў. Файна. Нейра Дзюбель агонь! Але ж пасля заканчэння так сама адразу пайшоў спаць..
*** Дзень чацьвёрты – субота 21-га ліпеня
Прачнуўся. Зрабіў гераічыскую вылазку на запраўку ў душ. Чаму гераічыскую? Таму што там у апошні дзень фэсту было досыць хаотычна. І як не спрабавалі мы быць чэснымі, е атрымалася. Дзень бавіўся. Было некалькі цікавых момантах. Напрыклад, знаёмая перад ад’ездам на басы распавядала мне пра свайго сябра, які там збіраўся удзел прымаць. Казала, што гэта сапраўды вельмі цікавы чалавек, поўны энергіі, з якім калі пазнаёмішся то атрымаецца вельмі ядроная гулянка. Сустрэў я яго аднойчы, калі той зусім разбіты спаў бервянем на стале. Цынічная сфоткаў ды паказаў сваёй знаёмай. Гы.
Вольскі рыдыска, бо не даў інтарв’ю добрай дзячыне, маёй знаймкі. Два дні фэсту бясконца абяцаў. Яна за ім бегала, што... да ладна. Усё дарма, схаваўся ўсёшткі. Здаецца ж усё проста, пацан сказаў, пацан зрабіў. Але ж хіба яны эгегей... зоркі на фэсце на працы.
Потым пачаўся канцэрт. Потым сустрэўся з Полем. Выпілі. Потым нейк бавіўся. Але ж вось якраз такі перад выступам НРМ мяне прыплюшчыла. Праплюшчыла з нагоды чаго – няпроста сказаць. Хіба з чалавечых адносін. Шкада стала з таго, што людзі не выконваюць данныя мне абяцанкі, калі я спрабую рабіць усё каб выконваць свае. Шкада стала, што гэтыя добрыя людзі робяць на мой погляд і маёй сістыме разумення невартыя учынкі, робяць не той выбар. Шкада стала, што не атрымліваецца мне вязацьдобрых ды трывалых адносін з імі, каб яны былі ў радасць і мне і ім, не ведаю чаго трэба рабіць, чакаю падказкі, але ж яе няма ці я не бачу. Шкада стала з таго, што гэтыя людзі й не бачаць мяне самага, таго, што я б хацеў атрымаць ці убачыць ад іх.. Карацей стала сапраўды шкада ды й так шкада, што я проста зыйшоў з пляцоўкі ля сцэны, забіўся ў натоўп людзей, якія стаялі на лавах ды віталі НРМ. Я знайшоў недзе месца каб сесці, распаліў люльку і пачаў паліць ўсамоце, амаль што не глытая слёзы. І на сэрцы было так брытка і так шкада.. Жудасна.
А потым зайгралі “Лёхкія-лёхкія”. І мне захацелася не столькі спяваць, колькі крычаць. І я крычаў песьню недзе там у лесе ног чалавечых з дымяшчайся люлькай у руцэ і тварам поўным болю ды адчаю...
Напэўна выгляд у мяне быў яшчэ той. Таму што поляк, які сядзеў каля, паглядзеў на мяне і спытаў, ці то марыхуана у мяне ў люльцы. Не, адкаваю, тытунь. Тады ён з жалем на твары прапанаваў мне марыхуаны, але я адмовіўся. Йн пацісную плячмі. А я застаўся сам насам. Потым зайгралі іншую песню, а ў мяня нарадзіўся план наконт таго, як трэба себя весці ды ўспрымаць людзей, каб не шкадаваць потым як зараз. Выйсце падалося не вельмі арыгінальным, але ж як мне падалося досыць дзейным. Я адзін на самой справе. І сяброў, на якіх я магу пакласціся няма. Трэба разлічваць на сябе. Магчыма рабіць штосці добрае людзям, так нават і трэба, але ж не трэба разлічваць на іх. Толькі на сябе і свае сілы. Трэба быць самадастатачным. НУ хіба яшчэ для аднаго чалавека пакінуь месца ў сэрцы.. Але ж толькі где яе, такую сапраўдную, пакуль знойдзеш..
Праз нейкі час настрой мой крыху ўзняўся. НРМ зыйшлі са сцэны. І я шчыра ім дзякаваў за вытуп, бо вельмі да тэмы патрапіліся, магчыма нават сказаць, што такую псіхалагічную тэрапію яны мне задалі. Потым быў ЧпБ. Я не люблю рэп. Жудасна не люблю. Таму зыйшоў. Раптоўна сустржў Поля. Глядзеў на яго ўжо новымі самадастатычнымі вачыма. Пайшлі піць піва. Па дарозе дамовіліся, што паедзем да Варшавы разам заўтра зранку ды яшчэ з намі паедзе адна дзяўчына Лена, з якой яны потым накіруюцца на Калінінград. Ды пакуль Лена пераночыць у маім намеце, а заўтра мы з ёй разам да Беластоку, дзе сустржнем Поля. Пагадзіліся. Далей пілі, размаўлялі з полякамі. Прыкольна. Потым знайшлі Лену, паказаў ёй намёт. Потым Поль зноўку зыйшоў у лес цверазець=)))
А я пайшоў калбасіцца. І ей-богу калюасіўся як ніколі. Спачатку пад Расту – першы мой метал-гурт, які слухаў ужывую. І гэта сапраўды моц. А потым тав. Маузер, пад якога я балдзел ужо ля самай сцэны. Было файна.Па заканчэнню знясілены накіраваўся ў намёт.
*** Хіба трэба падвесці нейкі вынік наконт Басоў. Ці спадабаліся яны мне? Спадабаліся. Нават вельмі. Зразумела не ўсё, што хацеў, я нажаль паспеў/здолеў зрабіць падчас яго. Былі й разачараванні, й разгубленнасць. Але ж усё роўна было досыць файна. Вось такі вось вынік.
*** Дзень пяты – нядзеля 22-га ліпеня.
Прачнуўся я рана і адчуў сябе неяк адразу вельмі ўстаўшым. Неяк чамусці паездка не тое каб да Гданьску, але нават і да Варшавы падавалася мне дрэннай зацеяй. Думкі пра тое каб вярнуцца адразу ў Вільню трывалі ў мяне ў галаве з кожнай хвілінай. Але ж спачатку трэба было дабрацца да Беластоку. Я пабудзіў Лену. Мы сабраліся ды накіраваліся да вакзала Грудеку. На вакзале было шмат людзей, а бус павінен быў прыйсці толькі праз дзьве гадзіны. Мой настрой яшчэ больш сапсаваўся, але ж мы вырашылі пайсці спрабаваць дабірацца спынам. Пакуль ішлі да трасы размаўлялі. Лена апынулася досыць цікавая суразмоўцай. І што цікава, не гледзячы на тое, што на трасе так сама было досыць шмат людзей, літаральна першая ж машына спынілася менавіта перад намі і давезла нас хуценька да Беластоку. Настрой у нас адразу паляпшэў. І менавіта я вызначыў гэта за добры знак і вярнуў сабе радасць ад ідэі ехаць на Варшаву. Праз нейкі час мы дабраліся з Ленай да вакзалу. Там сутрэліся з Полем. Набылі квіткі электрыцыяй ды Варшавы і пагрузіліся ў цягнік. Але ж месца там не было і толькі пасьля першага прыпынку мы знайшлі, дзе прытуліцца, толькі ў грузавым адсеку вагону, дзе ўжо спалі нейкія польскія панкі ды нямецкі турыст, які так сама вяртаўся з Басовішч, Марыус. Расцялілі коўрыкі, ляглі ды й досыць цікава ды весела даехалі да Варшавы, як у савецкіх цяплушках падчас Другой сусветнай вайны.
Па Варшаве крочылі гадзін пяць. Прыгожы горад. Мне вельмі спадабаўся, асабліва так званы Стары горад, не гледзячы на тое, што ён быў адрэстаўраваны пасьля вайны. Вылікі, шырокі, каменны, нейкі пашарпаны ды крыху брудны, у параўнанні з лялечнай Вільняў выглядае сапраздный сталіцай, у якой адчуваецца моц і шрамы часу. Лена, якая апынулая ярай каталічкай, завяла нас у нейкі вялікі касцёл. Я, як чалавек досыць далёкі ад рэлігіі, будучы ўпершыню ў касцёлу, шчыра ўразіўся пачуццем і прыгажосцю яго. Вельмі моцна.
Потым мы пайшлі ў нейкую рэстарацыю, дзе сажралі з Полем па піву ды адну свіную калену. Смачна. Што спадабался, так гэта музыку, якая грала ў зале. Сапраўдны клясічны стары рок! А не ўсялякія папсовыя кампазіцыі мясцовых выканаўцаў, якія чамусьці трапляюцца ў Вільні. А яшчэ Польшчы ў кнайпах ды рэстарацыях можна паліць. Падаецца неверагодным дасягненнем чалавецтва, эй-богу.
Пасьля мы адпачывалі, лежачы на Варшаўскай крэпасной сьцяне, каталіся па варшаўскім мэтро ды, пакінуўшы Поля з рэчамі на прыпынку, шукалі з Леная якую-небудзь, краму какб набыць чаго небудь паесці. Было ўжо дзевяць гадзін. Маленечкія крамы зачыненыя. Дзве гадзіны шукалі таму. Дайшлі да мясцовага Акропалісу – Аркадзіі. Потым вярнуліся і знайшлі, як заўсёды, адчыненую краму ў пяці хвілінах пешшу ад поля, толькі трэба было йсці ў іншым ад нас напрамку... Да ўж блін. Было цікава глядзець на Поля пасьля дзвюх гадзін чакання. Але я яго разумею, хіба сам бы з панталыку з’ехаў. Але ж усе абыйшлося.
Што цікава, калі днём хадзілі па Варшаве, з полем думалі мо брасаць Вільню ды запісвацца ў каліноўцаў, каб туту вучыцца, а вось зараз напрыканца ўвечару, калі выбіраліся на акрайну гораду, шчыра дзівіліся з таго, як Варшава нам паспела апаскудзіць.
Выбраліся з гораду, умыліся на нейкай запраўцы, ды пайшлі ў лес, каб ціха ціхенька паставіць намёт ды паспаць. Паставілі, выпілі піва, ды заваліліся ўсе ўтраіх у адзін намёт спаць, бо было крыху страшна.
*** Дзень шосты – 23-га ліпеня
Прачнуліся, сабраліся, селі на бус ды выехалі на Гданьскую трасу. Тут нам трэба было развітвацца – я працягваў сваю вандроўку да Гданьску, каб паглядзець на мора, а яны йшлі на Калінінград. Кінулі манетку, каму першаму йсці спыняць. Выпала мне. Абняліся, развіталіся. І я пайшоў.
330 кіляметраў – 10 гадзін раніцы – упершыню адзін у чужой краіне. Файна, даўно такого чакаў. Ага.
Мне пашанціла. Спынялася добра. Каб не даведаўся потым, што Поль з Ленай стаялі пяць гадзін пад Варшавай, біўся бы да апошняга за тэзіс, пра тое, што ездзіць па Польшчы спынам – адно задавальненне. Але я ж сапраўды добра дабраўся. Ні воднага разу не чакаў больш за пятнаццаць хвілін. Спачатку спыніўся нейкі хлопец, які правёз мяне кіляметраў 20. Потым нейкі мужычок на маленечкім Фіяце, якіх, дарэчы, па Польшчы вельмі шмат ездзіць. Падкінуў мяне да Мляў. Што цікава, здаецца, полек з Варшавы, але мы адзін аднаго амаль зусім не разумелі, з таго размова не вельмі атрымалася. Потым падабраў мяне цікавы малады полек з Беластоку, падкінуў да Ольштынку. Файны хлопец, добра паразмаўлялі на такой беларуску-руска-польскай трасянкі. Што да мяне, то атрымаў вялікае задавальненне. І апошнім быў нейкі сярэдніх гадоў поляк. Не вельмі варты да размовы, але ж калі размаўлялі нейк атрымлівалася заўсёды да тэмы й досыць цікава. Давез мяне да самага Гданьску й высадзіў ля Старога гораду, нават шакаладным батончыкам на запраўцы набатым пачаставаў беднага спадарожніка=)))
Што цікава, так гэта пльскія кіроўцы, вельмі ветлівыя, добрая палова сама саступае дарогу, калі йдзеш на абгон. Што яшчэ цікава, апошні поляк меў рацыю і ўвесь час размаўляў ды абменьваўся парадамі за бліжэйшымі дальнабоямі. Вельмі цікава было назіраць. Такім чынам адлегласць да Гданьску пераадолеў усяго за шэсць гадзін на чатырох машынах. Мне падалося файным.
У Гданьску пашпацыраваў нейкі час па старым горадзе. Вельмі прыгожы і досыць вялікі. Акуратны і найбольш нейкі турыстычны з усіх, якія я бачыў. Захапляльны, але ж усёшткі Варшаўскі мне спадабаўся болей. Потым схадзіў на вакзал ды паглядзеў якія бусы куды йдуць. Выбраў бус да Сувалак на 6:40 раніцы. Абмяняў апошнія ўзятыя с сабой 100 літаў. Доўгі час маяўся, але ж потым вырашыў, што ўсё павінна быць па правілах, ды пайшоў патраціў амаль усе гэтыя грошы на бутэльку тэкілы, соль, лімоны, кавалачак мяса, ды чатыры банкі свайго улюбёнага польскага піва “Окоцім палёне”. Пасьля накіраваўся да мора. Спачатку мусіў зайсці ў порт, паглядзець, што ён сабой уяўляе. Але ж надыходзіў вечар, ды ў канцексце майго досыць вызывальнага турыстычнага выгляду, у мяне прачнулася вельмі вострае пачуцце, прабачце, жопы. Да таго ж такое моцнае, што ногі самі адмаўляліся йсці далей туды, сэрца калацілася, ды пот заліваў вочы.. Вітала нейкае яснае разумене таго, што вечарам у порце мне будзе не добра. Я падпарадкаваўся гэтаму пачуццю ды звярнуў у бок, вырашыўшы, пайсці да мора, праз спальні раён. Пачуцце адразу адпусціла. Неведаю, мо й сапраўды пашанціла ды ўратавала ад бяды.. Але ж шчэ ў школе некалькі разоў ратавала..
Праз колькі часу на трамвайчыку даехаў амаль да пляжа. Трэба было прасці яшчэ крышачку па нейкай маленькай вулачкі. І гэтыя апошнія крокі сапраўды падаліся вельмі складанымі. Ізноўку заныла нага, прыйшлося кавыляць. Дакавыляў. Убачыў. Удыхнуў яго пах ды паваліўся каленамі ў мяккі пясок марскога пляжа. Неверагодна прыгожа.
Некаторы час проста стаяў ды глядзеў а потым вырашыў прайсці ўбок, бо тут было занадта шмт людзей. Адышоў, там пасцяліў коўрык. Сядзеў, глядеў, вячэраў, зноўку глядзеў, радаваўся, потым зайшоў у мора амаль па пояс, пастаяў, парадаваўся, выйшаў, дастаў тэкілу, штосьці сказаў, выпіў, радаваўся..
Файна было.
Сапрайды файна.
я нават з вялікім энтузіазмам глядзеў у перспектыву ночыць тут, як збіраўся, на беразе. І сапраўды, пакуль не села сонца ўсё было файна.
Але ж калі яно села. То нешта ў той жа час змянілася. Адразу скажу, што ніхто на мяне не напаў, ні хваленыя месныя скіны, ні злачынцы, ні булдосы. Усе адбывалася выключна на псіхалагічным узроўні. Цемра, холад, стаўшы раптам моцным і папяраджальным шум мора, нейкія істошныя крыкі ды скрыпы, больш падобныя да вопляў, якія усю ноч даносіліся з боку порту, аддаленныя галасы полякаў, цёмныя кусты за спіной, неверны сьвет маякоў – усё гэта саздала сапраўды напружанаю, ды й чаго таіцца, страшэнную атмасферу для мяне. Адразу нахлынула нейкае пачуцце жудаснай адзіноты і зноўку невразная шкада ад таго, што нікога няма побач і не атрымліваецца ў мяне ладзіць трывалыя двухбаковыя адносіны з многімі тымі людзьмі з якімі хацелася бы. І мая ідэя самадастатачнасці разыйшлася па швах на на маленечкія нікаму не патрэбня анучкі. Я паспабаваў яшчэ выпіць тэкілы, але яна чамусьці не лезла ў горла. Тады я пачаў паліць люльку, час ад часу падмыючыся з коўрыка і ходзячы па пяску наперад ды назад. Потым сеў проста моўчкі, дрыжа паліў.. А калі скончыўся тытунь я схапіўся з мабільнік, каб паслаць каму-небудзь хаця бы смс. І, што цікава спачатку я паспрабаваў адаслаць месагу менавіта таму чалавеку, які стаў каталізатарам майго суму на басах, не адаслалася. Потым пачаў слаць іншым. Нічога не адсылалася. Гэта было адзінота. Жудасная і страшэнная адзінота..
***Дзень сёмы – 24-га ліпеня
Абпусціла мяне толькі за першымі промнямі ўсходу. Што цікава, адразу ж вярнулася радасць, захацелая жыць. Я пабег да мора і пачаў гуляць з хвалямі. Гэта ведаеце, калі хваля накатвае ды амаль спыняецца, ты яе шлёп.. ды па краю кедам, а потым хуценька адскокнуць назад, каб не намачыцца. А потым зноўку так жа. Вельмі захапляльна. Але ж нельга зазівацца, бо алі ты толькі задумаешся аб нечым ды забудзешся, хваля цябе абдасць па шчыкалатку вадой. Бо яно ж жывое..
Але ж час быў зыходзіць. Я развітаўся з морам ды паехаў першымі трамвайчыкамі да вакзалу. Там пачакаў хіба з гадзіну, пагрузіўся на бус ды адрубіўся. Бус прыбыў Сувалкі ў палову да трэцяй. Там я патраціў свае апошнія грошы на квіток бусам да мяжы, пакінуўшы толькі адну златуўку на памяць.Прайшоў мяжу, развітаўся на некаторы, спадзяюся не вельмі працяглы час за Польшчай, ды накіраваўся спынам да Вільні. Чакаў хвілін дваццаць. Спыніўся латыш. Падкінуў да Марыямпале, цікава паразмаўлялі за палітыку. Нават перакрыжаванку праехалі, таму зыйшоў я на паўночнай акраіне гораду. Трэба было прайсці да усходняй. І пакуль крочыў, нагнала мяне навальніца. Моцная. Але ж я прауягнуў дарогу, бо сапраўды вельмі дахаты хацелася, у Вільню, якая падавалася неварагодна роднай. Стаяў на акраіне галасаваў. Хвілін пятнаццаць. За час чакання пад дажджом нейкі літувіс нават мне фак з пасажрскага месца паказаў у адкрытае акно. Ды так блізка, што хацелася схапіць мерзаўца за палец на поўным хаду, ды переламаць яго яму да ўсіх чарцей... але ж стрымаўся... пачакаў, спынілася машына. Цікавы вадзіцель, на выгляд нейкі занадта браткаваты ды на пантах, але як потым адчулася падалося, што армія неяк яго ісправіла ў тым сэнсе, што стала меньш дурасці ды больш мацёрасці... Але ж скажу я вас ехаць пад дажджом у прыцемках з сярэдней хуткасцю 150 кіляметраў у гадзіну – гэта захапляльна.. Я ледзь не гэта.. сапраўды. Але ж даехалі, дзякуй Богу. Ссадзіў ён мяне амаль каля самай Вільні. Можна было нават шпацырам дабрацца. Але ж усёшткі спынілася яшч машына, дзе добры літовец падкінуў мяне ааль дахаты. Ну вось я і дома.
***
Хіба трэба зноўку зрабіць нейкія высновы. Трэба. Высноўваю, што такога цікавай прыгоды ды спадарожжа ў мяне яшчэ не было. Я, дарэчы, накатаў свой 1000-ны кіляметр спынам=)) так сказаць, хіба, прайшоў крышчэнне.
Ды й на Польшчу, ага, гістарычную радзіму паглядеў.
Але ж больш важным мне падаецца псіхалягічны колер гэтай вандроўкі. Досыць разнастайны, з вялікімі перападамі ды перахіламі. Вандроўка вымусіла мяне й плакаць, і смяяцца, але ж што найбольш цікава, яна размятала мая упэўненасць, ці самаўпэненасць ў сябе. Нажаль яна не дала мне адказаў, ЯК трэба будаваць свае адносіны з добрымі людзмі... Але ж яна паказала, мне што адваротны шлях, зыходу да сябе, да сваёй хвалебная самадастатачнасці, не ёсць выйсце. Я прынімаю гэтае.
АЛЕ Ж ГАЛОЎНАЕ ПЫТАННЕ ЗАСТАЁЦЦА, ЯК???
БУДАВАЦЬ?

Комментариев нет: