пятница, июня 08, 2007

ага

Працягваецца эксперымент над жывымі істотамі. Сёння так сама цэлы день шуршаў пад крыкі уяўляльнага сяржанта Картмана ў сваёй галаве. Зноўку дастаткова пасьпяхова пашуршаў: выканаў аж но чатыры не вельмі вялікія работы ды прыбраў пакой (справа проста велізарная). І толькі на самым прыканцы вечара, калі выпаліў люльку вінна-ваніньнага тытуню, паслаў амерыканазаваную пачвару куды далей ды пайшоў глядзець раз у восьмы кінастужку "Old Boy" пайшоў амаль такі з чыстым сумленнем;)----Дарэчы, фільм глядзеў ўжо не мала, але толькі зараз звярнуў асаблівую увагу на адну ідыю з выказаных у ім , ціпа, "сьмейся і ўвесь сьвет будзе сьмяяца раз з табою, плач - і ты будзеш плакаць уадзіноце". Раней нейк прапускаў гэта міма, а зараз чамусьці зачапіла.

Комментариев нет: