воскресенье, апреля 22, 2007

Цікавае..

Вырашаў зрабіць вось такі вось невялічкі дайджэст асноўных падзеяў, якія адбыліся са мной за апошлі месяц. Дастаткова насычаным атрымаўся гэты месяц - няхай застанецца ў памяці Сеці.
1)З'ездзіў у Менск на Дзень народзінаў да сябра. Як раз атрымалася 23 марта (25 быў Дзень Волі). Доўга шманалі на мяжы разам з астатнімі ЭГУ-шнікамі. Марылі незразумелым чаканнем, глядзелі рэчы, заставілі пісаць дэкларацыі па некалькі разоў ды некалькі разоў ксерылі мой пашпарт.. Гы, мо хутка ўвогуле пушчаць не будуць.
2) Бачыў сапраўдных амэрыканцаў. Бачыў сапраўдных французаў. Шведаў бачыў мелькам.. Ды яшчэ сустракаўся з сапраўднымі нарвегамі (але без рагоў). Дарэчы, на апошняй сустрэчы няслаба аблажаўся са сваёй ангельскай мовай.. Сорамна.
3) Ўпершыню ездзіў стопам. У Менск. 180 кіляметраў. 1 мяжа. тры машыны. Дастаткова захапляльна атрымалася, але без неабходнасці неяк не хочацца паўтараць падобны попыт.
4) Пазнаёміўся з сапраўднай італіянкай. Добрая дзеўчына. Прыгожая, вяселая, цікавая. Але неяк больш за адзін раз неяк і не сустрэліся... мо шкада.
5) Пазнаёміўся з нейкім мутным летувісам беларускай крыві ды 55 гадоў ўзросту. Нават гарбату ў яго дома піў. Аказаўся ці то нейкім пажылым дзіваком, ці то адзінокім педарасам - так я й не зразумеў.. Але пакінуўшы цэлым яго хату, больш туды не пайду.
6) Сустракаўся з літувіскімі мармонамі. Трэба было для справы адной добрай дзяўчыны. Наслухаўшыся высокіх словаў, узяўшы кнігу да калекцыі, ды выбраўшыся адтуль цэлым ды некрышчоным, так сама больш туды не пайду.
7) Два разы выбіраўся з хлопцамі ды дзяўчатымі з інтэрнату на шашлыкі. Абодва раза цікава атрымалася, з гучнымі крыкамі "Гэй, Ліцьвіны!" грудзямі прырубалі скрозь цемру і лес дарогу да хаты.
Ды іншае рознае было...

Комментариев нет: