четверг, марта 15, 2007

Трагічна-лірычнае

Даўно ўжо не кранаў свой дзённік. Шмат чаго адбылося за гэты час, але пісать пра ўсё гэта няма ні часу, ні жадання. Зраблю толькі некалькі рэмарак наконт невялічкага дайджэсту, каб хоць нейкім чынам адлюстраваць настрой ды склаўшыяся абставіны.
1) Зкончыў кніжку чытаць. Цікавую. Фэнтэзі. Успомніў сьветлае дзяцінства.. Цяпер можна і да спраў вярнуцца.
2) А наш камендант сучы потрах. Гвалтуе ўвесь час па паверсе, забараніў паліць у холе, інэт сапсаваў, кухню закрыць гразіўся ды сёння з холу наш гістарычны зялененькі мяккі куточак (крэслы, дзіванчык ды столік) зранку некуды з'піздзіў. Каб зразумець усю трагічную клінічнасць выпадку трэба быць на месцы, бо так не апішаш.
Хлопцы спрабавалі паставіть свой самадзельны столік у хол, але, курва, загадаў убраць. Ціпа будзем піць, паліць ды хулюганіць..... Забівае Дзідлаўку... Можа ён ГэБэшны шпіён?
3) Здаецца, можна было бы спрабаваць змагацца за свае правы. Але ж тут справа як з гаўном. Будзеш трэсці - будзе больш ваняць. Ды і не хочацца, ды і часу няма разбірацца з іх літувіскімі паперкамі.. Хочацца як ў былыя часы: у цёмным завулку, твар да твару, пранзіць жалезам сэрца гадзюкі і ўсё.
4) Але ж вось знайшлі, здалося, невялічкі куточак у бараку, куды ён яшчэ не добраўся. Ёсць тут адзін недарэмантаваны пакой... Вось і сяджу ў цёмная комнаце, на падаконіку, ціха-ціхенька палю трубачку з духмыным мядовым тытунем ды сумна гляджу на начную Вільню... Здаецца, нядоўга такая радасць працягнецца. Знойдзе, ці дакладуць...
5) Ды яшчэ цудоўную песню добрая дзяўчына Таня дала паслухаць. Зьміцер Казлоўскі - Служкі чорных зораў. Захапіўся. Вельмі падыходзіць да выпадку. Вялікі шчыры дзякуй табе, добрая дзяўчына Таня.